Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун: улады Лібіі не выконваюць рэзалюцыі ААН


Пан Гі мун
Пан Гі мун
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ўлады Лівіі не выконваюць патрабаваньня рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН адносна спыненьня агню. Ён заявіў, што ў Лібіі працягваюцца парушацца правы чалавека, і што "адказныя за злачынствы супраць свайго народу павінны паўстаць перад законам ".

Тым часам прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран сёньня вітаў рашэньне НАТО ўзяць на сябе кантроль па ўстанаўленьні над Лібіяй "беспалётнай зоны ". Ён таксама высока ацаніў намер Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў накіраваць на дапамогу міжнароднай кааліцыі 12 ваенных самалётаў.

Сілы кааліцыі працягваюць ваенную апэрацыю супраць рэжыму Муамара Кадафі. Мінулай ноччу былі нанесеныя ракетныя ўдары па пазыцыях лібійскіх ўрадавых войскаў бліз гораду Адждабія.
XS
SM
MD
LG