Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі на Берасьцейшчыне


Пінск


У Пінску сябры КХП БНФ традыцыйна 25 сакавіка наведваюць магілу Рамана Скірмунта. Паводле сябра партыі Яўгена Шатохіна, каторы год існуе гэтая традыцыя:

"Пасьля таго як у Пінску стала немагчыма праводзіць пікеты, мы зьбіраемся каля магілы Скірмунта, прыводзім яе ў парадак. Тут жа праходзіць і невялікі імправізаваны мітынг, гучаць прамовы. Грамада Пінску памятае пра гэты дзень і ахвотна зьбіраецца".

Баранавічы


У Баранавічах сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны павіншавалі гараджан са сьвятам незалежнасьці празь мясцовую газэту "Інтэкс-Прэс". Паводле словаў старшыні баранавіцкай рады Віктара Сырыцы, прайшлі і сьвяточныя мерапрыемствы:

"Мы ўсклалі кветкі каля крыжа, які ўсталяваны ў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Крыж таксама некалькі гадоў таму быў усталяваны намі ў сквэры на скрыжаваньні вуліц Берагова і Смаленскай. Паедзем на могілкі і ўскладзем кветкі на магіле тых, хто змагаўся за незалежнасьць Беларусі. Гэта найперш Аркадзь Блінкоўскі, Усевалад Кароль, Пятро Рашэтнікаў. Вечарам будзем адзначаць гэтую падзею ў коле сяброў".

Берасьце


Сябры АГП, якія наведалі стадыён "Лякаматыў", адзначаюць, што галоўныя вароты стадыёну зачыненыя. Перад варотамі выкапана яма, каля якой стаіць тэхніка. На самім жа стадыёне будаўнічых працаў не вядзецца. Паводле кіраўніка абласной арганізацыі БСДПГ Ігара Маслоўскага, улады наўмысна не далі правесьці пікет, перашкод для яго правядзеньня насамрэч няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG