Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На АЭС “Фукусіма” прыпыненыя працы


АЭС "Фукусіма-Даічы"
АЭС "Фукусіма-Даічы"
У Японіі сёньня былі прыпыненыя працы па аднаўленьні сыстэмы ахаладжэньня рэактараў на пацярпелай ад землятрусу АЭС "Фукусіма-Даічы"з-за павышанага радыяцыйнага фону.

Паведамляецца, што ўзровень апраменьваньня, які напярэдадні атрымалі трое працаўнікоў АЭС, у дзесяць тысяч разоў мацнейшы, чым чакалася. Сёньня было выяўленае пашкоджаньне рэзэрвуару з адпрацаваным палівам на трэцім рэактары, што можа прывесьці да далейшай уцечкі радыяцыі.

Улады Японіі заклікалі яшчэ дзесяткі тысяч людзей, якія жывуць у прылеглых да АЭС абласьцях, пакінуць свае дамы. Раней ужо былі эвакуяваныя тысячы людзей, якія жывуць паблізу атамнай электрастанцыі
XS
SM
MD
LG