Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія і Кітай падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве «адзінай будучыні»


Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч (справа) сустрэўся са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. Бялград, 8 траўня 2024
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч (справа) сустрэўся са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. Бялград, 8 траўня 2024

Спэцпрадстаўнік ЗША папярэдзіў, што эўрапейскае турнэ Сі Цзіньпіна заклікана ўбіць клін паміж эўрапейскімі дзяржавамі.

Сэрбія, якая зьяўляецца кандыдатам у ЭЗ, стала першай эўрапейскай краінай, якая падпісала пагадненьне з Кітаем аб будаваньні «адзінай будучыні».

Пасьля сустрэчы ў Бялградзе старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч аб’явілі, што яны будуць «паглыбляць і разьвіваць усёабдымнае стратэгічнае партнэрства паміж Кітаем і Сэрбіяй» і «будаваць новую эру супольнасьці адзінай будучыні» дзьвюх краін.

Сі Цзіньпін увёў тэрмін «супольнасьць адзінай будучыні» больш за 10 гадоў таму. Хоць ён можа не абазначаць канкрэтнай ініцыятывы, экспэрты мяркуюць, што ён мае глыбіннае значэньне як яшчэ адзін тэрмін для абазначэньня альянсу.

Пакуль незразумела, як ЭЗ адрэагуе на яшчэ большае зьбліжэньне Сэрбіі з Кітаем.

Спэцпрадстаўнік ЗША на Заходніх Балканах Габрыэль Эскабар заявіў, што візыт Сі Цзіньпіна ў Эўропу, першы за пяць гадоў, закліканы ўбіць клін паміж эўрапейскімі дзяржавамі.

«Мы папярэджваем усіх нашых партнэраў і ўсіх нашых суразмоўцаў, каб яны былі добра дасьведчаныя аб парадку дня Кітая ў Эўропе і аб парадку дня Кітая ў дачыненьні да эўрапейскай супольнасьці», — заявіў ён падчас прэс-канфэрэнцыі, піша «Голас Амэрыкі».

Раней старшыня КНР Сі Цзіньпін наведаў Францыю, 9 траўня знаходзіцца зь візытам у Вугоршчыне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG