Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» удзельнікаў самага вялікага сьпісу на выбарах у Каардынацыйную раду


Павал Латушка, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Павал Латушка, архіўнае ілюстрацыйнае фота

КДБ Беларусі прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю «Каманда Латушкі і рух «За свабоду», якая ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду.

Адпаведнае рашэньне ведамства прыняло 3 траўня.

Кааліцыя «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“» — самы вялікі сьпіс на выбарах у Каардынацыйную раду, у яго ўваходзяць 46 чалавек, сярод іх — намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятланы Ціханоўскай Павал Латушка, а таксама палітык, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Паводле Паўла Латушкі, гэта кааліцыя, да якой далучыліся блогеры, юрысты, дзеячы культуры і прадпрымальнікі.

Пра стварэньне кааліцыі і яе ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду было абвешчана 25 красавіка.

Акрамя гэтага, КДБ Беларусі прызнала «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» праекты «Народны рэпартэр», «Врачи за правду и справедливость» (у сьпісе асобаў, якія маюць да яго дачыненьне, указаныя Васіль Завадзкі, Алег Дарашкевіч і Вольга Вялічка (Гуштын) і FreeInfoBel з Вольгай Пашкевіч і Ёсіфам Дулебам.

  • Каардынацыйная рада — прадстаўнічы орган дэмакратычных сілаў і арганізацый грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Каардынацыйная рада ўзьнікла ў жніўні 2020 году, каб пераадолець палітычны крызіс. Скліканьне Каардынацыйнай рады ініцыявала Сьвятлана Ціханоўская.
  • Цяпер Каардынацыйная рада працуе за мяжой, гэта своеасаблівы протапарлямэнт. Улады Беларусі перасьледуюць сяброў Каардынацыйнай рады, распачатая крымінальная справа аб «закліках, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі». Сябры прэзыдыюму Марыя Калесьнікава і Максім Знак асуджаныя на 11 і 10 гадоў калёніі. Па беларускіх адрасах сотні чалавек, зьвязаных з Радай, прайшлі ператрусы.
  • Галасаваньне ў Каардынацыйную раду III скліканьня пройдзе з 25 па 28 траўня. Зараз на 2-гадовы тэрмін будуць абіраць 80 чалавек. Выбары пройдуць па прапарцыйнай сыстэме і па сьпісах. Усяго такіх сьпісаў 12, яны сфармаваныя рознымі аб’яднаньнямі з актывістаў, палітыкаў і іншых дзеячоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG