Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Dissidentby: на «Валадарцы» перастаюць прымаць перадачы. Прычына — пераезд


СІЗА-1 на Валадарскага
СІЗА-1 на Валадарскага

Ад праваабарончай ініцыятывы стала вядома, што пачалі расфармоўваць СІЗА-1, якое знаходзіцца ў цэнтры Менску.

Вязьняў перавязуць у Магілёў і Жодзіна, а таксама ў новыя Калядзічы. Калі пачнуць прымаць перадачы і які адрас для лістоў — пакуль невядома, піша dissidentby.

Паводле інфармацыі dissidentby, як мінімум 42 палітычных зьняволеных знаходзяцца на «Валадарцы».

Размовы пра будаўніцтва новага будынку СІЗА пад Менскам і перадачы Пішчалаўскага замка ў распараджэньне Менгарвыканкаму, як паведамлялі СМІ, вяліся яшчэ з канца 1990-х гадоў. Замак меўся быць адрэстаўраваны, а ўсё астатняе плянавалася зьнесьці.

Новае СІЗА мела паўстаць у прамысловай зоне «Калядзічы», але ўвядзеньне ў эксплюатацыю ўвесь час пераносілі.

Прадстаўнікі ByPol паведамлялі, што на будоўлю СІЗА-1 і рэспубліканскай агульнасаматычнай лякарні ў 2023 годзе будзе выдаткавана больш як 52 млн рублёў (18,7 млн даляраў паводле плянаванага сярэдняга курсу на 2023 год).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG