Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З дапамогай калегаў з СК Расеі». Беларускія сьледчыя з судэкспэртамі і вайскоўцамі правялі вучэньні «ва ўмовах баявых дзеяньняў»


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Вайсковыя вучэньні ў Беларусі, 2023
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Вайсковыя вучэньні ў Беларусі, 2023

Супрацоўнікі Сьледчага камітэту Беларусі і Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў пасьля тэарэтычнай падрыхтоўкі 23 красавіка разам з вайскоўцамі Ўзброеных сіл правялі сумесныя вучэньні «ва ўмовах баявых дзеяньняў», піша БелТА са спасылкай на прэс-службу СК.

Вучэньні праводзілі на палігоне Белая Лужа ў Менскай вобласьці, «ва ўмовах, набліжаных да баявых».

«Курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, паводле легенды вучэньня, вызвалялі і зачышчалі населены пункт ад дывэрсантаў, якія захапілі пасёлак. Пасьля вайсковай апэрацыі агляд месца здарэньня пачалі сьледчыя і экспэрты. Яны зафіксавалі сьляды злачыннай дзейнасьці ўмоўных тэрарыстаў», — распавялі ў СК.

Пасьля вучэньняў правялі іх абмеркаваньне і разбор памылак, якіх трэба пазьбягаць у будучыні.

«Тэарэтычную і практычную дапамогу ў правядзеньні занятку аказвалі супрацоўнікі Сьледчага камітэту Расеі, якія маюць вялікі досьвед правядзеньня сьледчых дзеяньняў у рэальных баявых умовах», — паведамілі ў СК.

  • На тэрыторыі Беларусі ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.
  • 11 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб пачатку ва Ўзброеных сілах праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак у адказ на правядзеньне ля межаў Беларусі вучэньняў NATO.
  • Днямі палявыя вучэньні правялі беларускія памежнікі. Яны прайшлі ва ўсіх памежных злучэньнях Беларусі з 12 па 20 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG