Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: народзіны Марыі Калесьнікавай, Зянона Пазьняка і Веры Рыч


Марыя Калесьнікава на мітынгу ў Менску, 22 жніўня 2020 году
Марыя Калесьнікава на мітынгу ў Менску, 22 жніўня 2020 году

Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

24 красавіка 1982 году ў Менску беларуская палітычная і грамадзкая актывістка, а таксама прафэсійная музыкантка (флейтыстка), палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

Падчас выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. У выніку Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі. Таксама яна знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якія, на думку беларускіх уладаў, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Ужо больш за год блізкія Калесьнікавай ня маюць вестак ад яе.

Таксама ў гэты дзень

1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закуп кніг.

24 красавіка 1915 году турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915–1923 гадоў.

Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году
Шэсьце ў Ерэване памяці ахвяраў генацыду армянаў, здымак 2017 году

1981 — адбылася прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара.

У гэты дзень нарадзіліся

1889Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1900Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.

1936Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.

Вера Рыч, 2008 год.
Вера Рыч, 2008 год.

1944Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.

1977Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.

1982 — палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.

У памяці

2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG