Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі вырашылі паступова адмовіцца ад вывучэньня расейскай мовы ў школах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Латвіі прыняў рашэньне аб паступовай адмове ад выкладаньня ў школах расейскай мовы як другой замежнай.

Пачынаючы з 2026/2027 навучальнага году школьнікі ня змогуць пачаць яе вывучэньне, паведамляецца на сайце Кабінэту міністраў Латвіі.

Па заканчэньні пачатковай школы, замест расейскай у якасьці другой замежнай мовы можна будзе выбраць адну з моваў Эўразьвязу, Эўрапейскай эканамічнай зоны (краіны ЭЗ, а таксама Ліхтэнштэйн, Ісьляндыя і Нарвэгія) або мову, вывучэньне якой прапісана ў міжурадавых дамовах у сфэры адукацыі. Расейская мова пад гэтыя пункты не падпадае.

Школьнікі, якія пачалі вучыць расейскую мову як другую замежную да першага верасьня 2025 году, прадоўжаць яе вывучэньне да канца сярэдняй школы.

Урад Латвіі лічыць, што такая ініцыятыва пасадзейнічае ўключэньню моладзі ў адукацыйную прастору Эўропы.

«Выбіраючы ў школе другую замежную мову — адну з моваў Эўразьвязу, мы пацьвярджаем сваю прыналежнасьць да эўрапейскай культурнай прасторы і каштоўнасьцяў дэмакратычнага сьвету. Пасьля кровапралітнай вайны, разьвязанай Расеяй у гэтым стагодзьдзі, і генацыду ўкраінскага народа, расейская мова як абавязковы варыянт другой замежнай мовы непрымальная для значнай часткі латвійскага грамадзтва», — заявіла кіраўніца Мінадукацыі і навукі Латвіі Анда Чакша.

Паводле статыстычных зьвестак, у 2022 годзе расейскую мову як другую замежную вывучалі 91,1 тысячы латвійскіх школьнікаў, нямецкую — 27,6 тысяч вучняў, францускую — каля чатырох тысяч. Улады Латвіі патлумачылі вялікую колькасьць жадаючых вывучаць расейскую мову тым, што ў школах не хапае выкладчыкаў іншых замежных моваў.

Першай замежнай мовай у латвійскіх школах заўсёды зьяўляецца ангельская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG