Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя разьлічвае на дапамогу Эўразьвязу ў спыненьні наплыву мігрантаў праз Расею


Урзуля фон дэр Ляен і Пэтэры Орпа
Урзуля фон дэр Ляен і Пэтэры Орпа

Раней фіны закрылі сваю мяжу з Расеяй.

Эўрапейскі зьвяз павінен прыняць захады, каб дапамагчы Фінляндыі спыніць наплыў мігрантаў праз Расею, заявіў 19 красавіка прэм’ер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа.

Летась Фінляндыя закрыла сваю доўгую мяжу з Расеяй на фоне росту колькасьці мігрантаў з краін, у тым ліку Сырыі і Самалі, і абвінаваціла Маскву ў выкарыстаньні міграцыі як зброі. Крэмль адмаўляе гэта, піша Reuters.

«Мы рыхтуем уласнае заканадаўства, але нам таксама патрэбны захады ЭЗ», — сказаў Орпа, не ўдакладняючы падрабязнасьцяў. Такую выснову ён зрабіў пасьля наведваньня мяжы з Расеяй разам з прэзыдэнтам Эўракамісіі Ўрзуляй фон дэр Ляен.

На той жа прэс-канфэрэнцыі фон дэр Ляен заявіла, што Эўракамісія шчыльна супрацоўнічае з краінамі паходжаньня мігрантаў, пагаджаючыся з пазыцыяй Фінляндыі.

«Мы бачым, што дзяржава выкарыстоўвае бедных людзей для аказаньня ціску на іншую дзяржаву, таму гэта відавочная праблема бясьпекі», — сказала яна.

Захады, якія прымаюцца для барацьбы зь мігрантамі з Расеі, павінны знайсьці балянс паміж абаронай бясьпекі межаў і міжнароднымі абавязаньнямі, сказала яна.

Усьлед за прыкладам Польшчы і Літвы на мяжы зь Беларусьсю фінскі ўрад распрацоўвае законапраект, які дазволіць памежнікам блякаваць асоб, якія ўяжджаюць у краіну з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG