Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік СК у Гомлі, які не пабачыў крыміналу ў сьмерці пратэстоўца ў 2020-м, пайшоў на павышэньне


Аляксандар Віхор.
Аляксандар Віхор.

Лукашэнка прызначыў генэрал-маёра юстыцыі Сяргея Ўдавікова начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэту Беларусі па Менскай вобласьці. Раней Удавікоў працаваў начальнікам упраўленьня Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці.

Пра гэта паведамляе прэс-служба палітыка.

У 2021 годзе Лукашэнка прысвоіў тады яшчэ палкоўніку Ўдавікову спэцыяльнае званьне генэрал-маёра юстыцыі. Менавіта падчас ягонага кіраваньня праходзіла праверка паводле факту сьмерці Аляксандра Віхора. У распачынаньні крымінальнай справы было адмоўлена.

Сяргей Удавікоў асабіста абвясьціў, што сьмерць пратэстоўца ня мела крымінальнага складніка. Ён заявіў, што сілавікі прымянялі да яго фізычную сілу «абгрунтавана», а прычынаю сьмерці стала хвароба сэрцава-судзіннай сыстэмы, якая раптоўна абвастрылася. Пераломы рэбраў і грудзіны, як сьцьвярджаў Удавікоў, зьявіліся ў Віхора нібыта ў выніку рэанімацыйных дзеяньняў.

Вечарам 9 жніўня 2020 году Аляксандра Віхора па дарозе дадому затрымалі сілавікі. Тры дні маці нічога не магла даведацца пра сына. 12 жніўня міліцыя паведаміла, што Аляксандар памёр у рэанімацыі. Сьледчы камітэт адмовіў у завядзеньні крымінальнай справы. Але, як сьцьвярджаюць родныя і сьведкі затрыманьня, Аляксандру было блага ад моманту затрыманьня, ён прасіў аб дапамозе, а ў адказ атрымліваў ад сілавікоў шматлікія ўдары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG