Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абмеркавала з удзельнікамі саміту «Вялікай сямёркі» гуманітарны крызіс у Беларусі


Дэйвід Кэмэран, Жузэп Бурэль і Сьвятлана Ціханоўская
Дэйвід Кэмэран, Жузэп Бурэль і Сьвятлана Ціханоўская

На сустрэчы міністраў G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь і яе інтарэсы.

Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў сьвету — Энтані Блінкена, Анналены Бэрбак, Дэйвіда Кэмэрана, Стэфана Сэжурнэ — да гуманітарнага крызісу ў Беларусі і пагрозы яе акупацыі Расеяй.

Таксама лідэрка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў.

«На сустрэчах я заклікала міністраў працягваць падтрымку нашай грамадзянскай супольнасьці і мэдыя, а таксама расказала пра палітвязьняў: нашыя людзі паміраюць у турмах. Мы гаварылі пра прыцягненьне рэжыму да адказнасьці — не толькі за вайну супраць Украіны, але і за рэпрэсіі супраць беларусаў», — заявіла Ціханоўская.

Яна адзначыла, што будзе працягваць рабіць «усё магчымае, каб пытаньне Беларусі не пакідала міжнароднага парадку дня».

  • Беларусь упершыню прадстаўленая на саміце «Вялікай сямёркі».
  • Акрамя саміту G7, Ціханоўская раней атрымала запрашэньне на саміт усіх сьпікераў парлямэнтаў Эўразьвязу, дзе яна будзе ў статусе адмысловага госьця нароўні з каралём Гішпаніі. На такія саміты рэдка клічуць прадстаўнікоў краін, якія не ўваходзяць у гэтыя аб’яднаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG