Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася зь міністрам замежных справаў Польшчы Сікорскім


Сьвятлана Ціханоўская і Радослаў Сікорскі. Дэльфы, Грэцыя, 11 красавіка 2024
Сьвятлана Ціханоўская і Радослаў Сікорскі. Дэльфы, Грэцыя, 11 красавіка 2024

Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Радославу Сікорскаму за яго моцны голас у падтрымку свабоднай Беларусі на міжнароднай арэне, непрызнаньне рэжыму Лукашэнкі, а таксама падтрымку беларусаў у Польшчы.

Святлана Ціханоўская абмеркавала з Радославам Сікорскім сьпіс прапановаў, падрыхтаваных Аб’яднаным пераходным кабінэтам і НАУ, для польскіх уладаў. Сустрэча адбылася падчас Дэльфійскага эканамічнага форуму, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай.

Сьвятлана Ціханоўская і Радослаў Сікорскі, Дэльфы, Грэцыя, 11 красавіка 2024
Сьвятлана Ціханоўская і Радослаў Сікорскі, Дэльфы, Грэцыя, 11 красавіка 2024

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі:

  • Вайскова-палітычную сытуацыю ў Беларусі і апошнія пагрозы Лукашэнкі ў адрас Польшчы, пастаўкі Менскам узбраеньняў для расейскай арміі;
  • Праблему атрыманьня польскіх візаў для беларусаў унутры краіны, а таксама ў трэціх краінах, дзе яны пражываюць;
  • Пашырэньне практыкі выдачы палітычнага прытулку для беларусаў, якія ня могуць вярнуцца ў Беларусь;
  • Працяг падтрымкі польскім урадам тэлеканалу «Белсат», незалежных мэдыя і грамадзянскай супольнасьці;
  • Узмацненьне санкцыйнага ціску і транзыт падсанкцыйных тавараў празь беларуска-польскую мяжу. Прыцягненьне рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці;
  • Магчымыя крокі для вызваленьня палітычных вязьняў, асобна абмеркавалі лёс Анджэя Пачобута, а таксама сьмерць Аляксандра Кулініча;
  • Фармалізацыю адносінаў з Аб’яднаным пераходным кабінэтам;
  • Стварэньне міжведамаснай рабочай групы ў пытаньнях Беларусі і беларусаў;
  • Правядзенне польска-беларускай канфэрэнцыі імя Тадэвуша Касьцюшкі для ўмацаваньня польска-беларускіх сувязяў і выпрацоўкі стратэгіі па Беларусі;
  • Удзел дэмакратычных сілаў Беларусі ў праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства», а таксама ў іншых міжнародных фарматах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG