Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ


Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 1995 г.
Галадоўка дэпутатаў Апазыцыі БНФ, 1995 г.

Падзеі 12 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Дзень у гісторыі

1861 — пачатак Грамадзянскае вайны ў ЗША.

1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1961Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».

Касманаўт Юры Гагарын і галоўны канструктар Сяргей Каралёў, 1961
Касманаўт Юры Гагарын і галоўны канструктар Сяргей Каралёў, 1961

1981 — запуск шатла «Калюмбія», першага пілятаванага касьмічнага апарату шматразовага выкарыстаньня.

У гэты дзень нарадзіліся

1541Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.

1839 Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.

Мікалай Пржавальскі
Мікалай Пржавальскі


1890Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч.

1948Натальля Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

У памяці

1969Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

1938Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.

Фёдар Шаляпін у ролі Мэфістофэля
Фёдар Шаляпін у ролі Мэфістофэля

1945Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.

Франклін Рузвэльт у Белым доме, студзень 1941
Франклін Рузвэльт у Белым доме, студзень 1941

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG