Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы патлумачылі, чаму ўвялі абмежаваньні на ўвоз транзытных аўтамабіляў у Беларусь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У канцы сакавіка Польшча раптоўна забараніла ўвозіць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра. Чым выкліканая такая забарона, Deutsche Welle патлумачылі ў Міністэрстве фінансаў Польшчы.

У Міністэрстве фінансаў Польшчы ўведзеную забарону назвалі «эфэктыўнымі захадамі для выкараненьня практыкі абыходу санкцыяў».

Як можна зразумець з афіцыйнага адказу ведамства, Беларусь разглядаецца як «краіна высокай рызыкі», вядомая тым, што дапамагае абыходзіць санкцыі. У ведамстве спаслаліся на рэглямэнт Рады Эўразьвязу ад 2014 году, які забараняе «сьвядомы і наўмысны ўдзел у дзейнасьці» для абыходу санкцыйных абмежаваньняў.

Неабходнасьць даваць на мяжы даведку ад вытворцы аўтамабіля тлумачаць патрабаваньнямі мытнага кодэксу.

DW таксама прасіла адказаць, чаму забарона распаўсюджваецца менавіта на аўтамабілі з абʼёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, зь якой прычыны гэтую меру ўвялі менавіта цяпер і ці закранае яна толькі экспарт у Расею. Адказаў на гэтыя пытаньні польскія ўлады не далі.

Раней Латвія і Польшча перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і большым, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. Пасьля аўтамабілі з рухавіком 1,9 літра і электракары на транзытных нумарах перастала пускаць у Беларусь і Літва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG