Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване заявілі, што сустрэча ў фармаце Армэнія — ЗША — Эўразьвяз не накіраваная супраць ЭАЭС


Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен. Брусэль, 5 красавіка 2024
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен. Брусэль, 5 красавіка 2024

У Міністэрстве замежных спраў Расеі назвалі гэтую трохбаковую сустрэчу «чарговай спробай Захаду» дабіцца выхаду Армэніі з АДКБ і ЭАЭС, а таксама вывесьці расейскую вайсковую базу і памежнікаў з армянскай тэрыторыі.

Віцэ-прэм’ер-міністар Армэніі Мгер Грыгар’ян заявіў, што супраца краіны з ЗША і Эўразьвязам не накіраваная супраць Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС).

«Рэспубліка Армэнія заявіла аб намеры і далей дывэрсыфікаваць свае гандлёва-эканамічныя сувязі. Падобную эканамічную палітыку сёньня ажыцьцяўляюць практычна ўсе краіны, і гэта ня робіцца супраць якой-небудзь краіны ці саюзу», — працытавала дзяржаўнае агенцтва Armenpress Мгера Грыгар’яна.

Адказваючы на пытаньне журналіста, ці не азначае такі фармат супрацы, што Армэнія плянуе выйсьці з ЭАЭС, віцэ-прэм’ер дадаў: «Палітыка дывэрсыфікацыі гандлёва-эканамічных дачыненьняў не накіраваная супраць якога-небудзь саюзу, тым больш ЭАЭС».

5 красавіка ў Брусэлі (Бэльгія) адбылася трохбаковая сустрэча Армэнія — ЗША — Эўразьвяз, у якой удзельнічалі прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян, прэзыдэнтка Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен і дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен. У Ерэване назвалі гэтую сустрэчу гістарычнай. ЗША і Эўразьвяз заявілі аб намеры выдзеліць Армэніі дадатковую дапамогу на ажыцьцяўленьне рэформаў і станаўленьне дэмакратычных інстытутаў.

У Міністэрстве замежных спраў Расеі назвалі гэтую трохбаковую сустрэчу «чарговай спробай Захаду ўцягнуць Паўднёвы Каўказ у геапалітычнае супрацьстаяньне», дабіцца выхаду Армэніі з АДКБ і ЭАЭС, а таксама вывесьці расейскую вайсковую базу і памежнікаў з армянскай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG