Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двух беларусаў затрымалі за камэнтары пра тэракт у Падмаскоўі. Аднаго зь іх моцна зьбілі


Месца, дзе адбыўся тэракт
Месца, дзе адбыўся тэракт

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Як піша выданьне, падчас стрыму ў чат-рулетцы з расейскім блогерам-даносчыкам зь нікнэймам «Палыч», які выдаваў сябе за ўкраінца, беларус выказаўся пра ахвяраў у Crocus City Hall. Ён сядзеў зь сябрам на фоне нацысцкага сьцяжка, абодва, выглядае, былі моцна нападпітку, дэманстравалі таксама нацысцкае прывітаньне. На пытаньне, што яны адзначаюць (яны пілі гарэлку зь вялікай бутэлькі), яны адказалі: «Тэракт у Crocus City Hall».

Сёньня мужчын затрымалі. Пра гэта паведаміў адзін з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналаў. На апублікаваных на канале фота адзін з затрыманых выглядае моцна зьбітым: у яго моцна апухла палова твару, заплыла вока, відаць сінякі, з роту ў яго цякла кроў. Аўтары канала кажуць, быццам ён аказаў супраціў і быў затрыманы «з жорсткім ужываньнем фізычнай сілы, а маглі б і падстрэліць».

«У гэты раз абышліся бяз вуха, але ёсьць нюанс», — так жартуе тэлеграм-канал.

Сілавікі паказваюць, што ў аднаго з затрыманых, акрамя ўкраінскай сымболікі, адшукалі яшчэ нэанацысцкую — сьцягі са свастыкай, кнігі на тэму Трэцяга райху і фанацкія налепкі.

  • Раней ужо некалькі беларускіх грамадзянаў былі затрыманыя за камэнтары наконт тэракту ў падмаскоўным Краснагорску.
  • Пасьля тэракту ў расейскіх праваенных пабліках зьявілася відэа катаваньняў падазраванага ў нападзе на Crocus City Hall Раджаба Алізадэ. На кадрах яму адразаюць нажом кавалак вуха, а затым спрабуюць прымусіць гэты кавалак зьесьці, пагражаючы адрэзаць геніталіі.
  • 25 сакавіка адзін з праўладных беларускіх тэлеграм-каналаў паказаў беларуса, таксама затрыманага за камэнтар наконт тэракту. У роліку ён зьявіўся зь перабінтаванай галавой. Дыктар блізкага да сілавікоў тэлеграм-канала тлумачыў, што ў затрыманага «пачаліся праблемы з вухам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG