Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам замежжа, якія дапамагалі рэпрэсаваным, пачалі пісаць са Сьледчага камітэту і ГУБАЗіКу


Скрыншот паведамленьня, якое атрымаў адзін зь беларусаў за мяжой
Скрыншот паведамленьня, якое атрымаў адзін зь беларусаў за мяжой

Зь беларусамі за мяжой спрабуюць выйсьці на сувязь супрацоўнікі ГУБАЗіКу і СК, паведаміла праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, якая займаецца прамой падтрымкай палітвязьняў у Беларусі.

Ініцыятыве стала вядома, што выйсьці на сувязь спрабуюць зь людзьмі, якія дапамагаюць ці дапамагалі рэпрэсаваным беларусам.

Як пішуць праваабаронцы, паведамленьні прыходзілі ад супрацоўнікаў Менскага, Берасьцейскага і Гарадзенскага Сьледчага камітэту, а таксама ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКу.

Ініцыятыва апублікавала адно з паведамленьняў, якія атрымалі беларусы за мяжой. У ім напісана:

«добры дзень. Вас непакояць з ГУБАЗіК. Ведаю, што за мяжой знаходзіцеся. Ператэлефануйце на гэты нумар. Ёсьць неабходнасьць перагаварыць».

Ініцыятыва заклікае беларусаў паведамляць пра такія выпадкі праваабаронцам і кансультавацца зь імі, а таксама раіць не пачынаць камунікацыю з прадстаўнікамі СК і ГУБАЗіК, падчас якой можна па неасьцярожнасьці «даць уразьлівую інфармацыю беларускім спэцслужбам».

  • 23 студзеня па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя затрыманьні: пад перасьлед трапілі ў асноўным сваякі палітвязьняў, рэпрэсаваныя і тыя, хто ім дапамагаў. Паводле дадзеных праваабаронцаў «Вясны», пад перасьлед трапілі ня менш за 287 чалавек. Большасьць зь іх — жанчыны.
  • Большасьць затрыманых асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў і ў судовым парадку запатрабавалі «вярнуць» ёй цану прадуктаў, якія людзі атрымалі праз ініцыятыву IndeedHelpBy.
  • Некаторыя з затрыманых цяпер у СІЗА паводле крымінальнага артыкулу 361-4 («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»). Так органы трактавалі дапамогу арыштаваным і асуджаным палітвязьням і іх сваякам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG