Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК абвясьціла вынікі выбараў у Савет Рэспублікі і дату яго першай сэсіі


Пасяджэньне Савета Рэспублікі. Ілюстрацыйнае фота
Пасяджэньне Савета Рэспублікі. Ілюстрацыйнае фота

4 красавіка выбралі 56 чальцоў Савета Рэспублікі: 31 зь іх маюць дзяржаўныя ўзнагароды, 8 — навуковыя ступені і званьні.

Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала выбраных членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і абвясьціла дату першай сэсіі — яна адбудзецца 12 красавіка.

Згодна з афіцыйным паведамленьнем, 4 красавіка выбралі 56 сяброў Савету Рэспублікі: 31 зь іх маюць дзяржаўныя ўзнагароды, 8 — навуковыя ступені і званьні.

У Савет Рэспублікі ўвайшлі 5 старшыняў мясцовых саветаў, 6 кіраўнікоў мэдычных устаноў, 5 — адукацыйных устаноў, 13 — прамысловых прадпрыемстваў, а таксама па два прадстаўнікі ад сфэры культуры, банкаўскай справы, СМІ, грамадзкіх арганізацый і войска, 4 прадстаўнікі АПК і адзін — Міністэрства надзвычайных сытуацый.

«Партыйную прыналежнасьць маюць 17 чальцоў Савета Рэспублікі», — канстатавалі ў ЦВК.

Савет Рэспублікі – гэта палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, якую фармуюць 64 прадстаўнікі: па восем ад кожнай вобласьці і Менску (усяго 56) і яшчэ восем прызначае сваім указам Аляксандар Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG