Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачынаецца суд над колішнім участковым міліцыянтам. Яго судзяць паводле чатырох артыкулаў КК


Яўген Ціханаў, архіўнае фота
Яўген Ціханаў, архіўнае фота

Яўгена Ціханава, які жыў у Эўропе і прыехаў у Беларусь, судзяць за камэнтары.

9 красавіка Менскі гарадзкі суд пачынае разглядаць справу былога ўчастковага міліцыянта Яўгена Ціханава, якога затрымалі падчас прыезду ў Беларусь.

Мужчыну абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»), ч. 3 арт. 3611 («Уваходжаньне ў склад экстрэмісцкага фармаваньня»), ч. 1 арт. 130 («Распальваньне сацыяльнай варожасьці або звады»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»)..

Пра суд над Ціханавым гаворыцца ў раскладзе Менскага гарадзкога суду.

Яўген Ціханаў скончыў Акадэмію МУС больш за 15 гадоў таму, працаваў участковым, але звольніўся па ўласным жаданьні. Пазьней Яўген перайшоў у ІТ-сфэру. Пасьля нейкі час пажыў у Эўропе, у Італіі.

Ціханава затрымалі пры спробе ўезду ў Беларусь: мужчына хацеў прыехаць на дзень нараджэньня маці і заадно аформіць даверанасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG