Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ аднаго беларуса затрымалі за камэнтар пра тэракт у канцэртнай залі пад Масквой


Кветкі ў памяць загіблых падчас тэракту пад Масквой
Кветкі ў памяць загіблых падчас тэракту пад Масквой

Агулам за камэнтары пра тэракт у «Крокусе» па стане на 8 красавіка затрымалі як мінімум 13 беларусаў.

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з супрацоўнікам будаўнічай фірмы. На ім ён кажа, што нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, адкуль рабіў рэпосты знаёмым, а таксама пакінуў «нэгатыўны камэнтар» пра тэракт у «Крокус Сіці Холе».

Гэта 13-ы беларус, пра якога вядома, што яго затрымалі за камэнтары пра тэракт у Расеі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сярод іншых затрымалі дзяўчыну, якая спытала ў камэнтарах, чаму пасьля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі імпрэзы, а калі Расея бамбіць украінцаў — не.

Раней стала вядома, што жыхар Капыля пакінуў камэнтар, у якім выказаў сваю думку, што за тэрактам у Расеі могуць стаяць расейскія ўлады. Пра яго жорсткае затрыманьне стала вядома з праўладных каналаў.

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў Краснагорску пад Масквой адбыўся ў пятніцу, 22 сакавіка. Яго ахвярамі, па зьвестках расейскага Сьледчага камітэту, сталі ня менш за 143 чалавекі. Частку людзей нападнікі расстралялі, большасьць загінула падчас пажару, у тым ліку задыхнуўшыся дымам. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Кіраўнік ФСБ Аляксандар Бортнікаў раней далажыў Пуціну пра затрыманьне 11 чалавек. Сярод іх «усе чатыры тэрарысты, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце»: гэта ўраджэнцы Таджыкістану Далерджон Мірзоеў, Саідакрам Раджабалізода, Фарыдун Шамсідзін і Мухамадсабір Файзаў. На суд іх прывезьлі са сьлядамі жорсткіх катаваньняў, усіх адправілі ў СІЗА на тры месяцы.

Акрамя таго, суд арыштаваў яшчэ чатырох фігурантаў справы: братоў Амінчона і Дылавара Ісламавых і іх бацьку Ісраіла Ісламава, а таксама ўраджэнца Кіргізстану Алішэра Касімава, які здаў кватэру ўдзельнікам тэракту. 29 сакавіка СК Расеі апавясьціла грамадзкасьць пра затрыманьне яшчэ аднаго падазраванага, які, як сьцьвярджаецца, браў удзел «у схеме фінансаваньня тэрарыстаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG