Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — у топе краін сьвету з самым высокім узроўнем разводаў


Беларусь заняла 6-е месца сярод краін з самым высокім узроўнем разводаў у сьвеце, згодна зь нядаўнім дасьледаваньнем амэрыканскай кампаніі Petrelli Previtera, якая займаецца пытаньнямі сямейнага права.

Супрацоўнікі кампаніі на падставе розных рэйтынгаў падрыхтавалі сьпіс зь дзесяці краін з самым высокім узроўнем разводаў у сьвеце. Беларусь заняла ў ім 6-е месца з паказчыкам 3,7 разводу на 1 тысячу чалавек. Дасьледчыкі лічаць, што пры насельніцтве ў 9,2 мільёна чалавек такі ўзровень разводаў можа выклікаць трывогу.

Галоўнымі прычынамі развалу шлюбаў у Беларусі дасьледчыкі называюць ужываньне алькаголю як частку культуры, што можа прыводзіць да алькагалізму, а таксама такія праблемы, як беспрацоўе, беднасьць, гвалт у сям’і і адсутнасьць жыльля ў выніку ўрбанізацыі. Таксама адзначаецца лёгкасьць скасаваньня шлюбу ў Беларусі: так, развод па ўзаемнай згодзе могуць ухваліць на працягу 1-2 месяцаў пры ўмове, што ў шлюбе няма непаўналетніх дзяцей або маёмасных спрэчак.

У першай пяцёрцы рэкардсмэнаў рэйтынгу па разводах апынуліся Мальдывы (5,5 выпадкаў скасаваньня шлюбу на 1000 чалавек), Казахстан (4,6 на 1000), Гуам (4,3 на 1000), Расея (3,9 на 1000) і Малдова (3,8 на 1000). Таксама ў топ-10 краінаў з самым высокім узроўнем разводаў — Кітай (3,2 на 1000 чалавек), Аруба (2,9 на 1000), Літва (2,8 на 1000) і Дамініканская Рэспубліка (2,7 на 1000).

Варта адзначыць, што ў двух розных рэйтынгах, на якія абапіраліся дасьледчыкі пры складаньні сьпісу, пазыцыя Беларусі ў «топе» краінаў з самым высокім узроўнем разводаў нават вышэй: у рэйтынгу World Population Review Беларусь знаходзіцца на 4-ым месцы па колькасьці разводаў, у рэйтынгу з сайту Wisevoter — на 5-ым, але за кошт розных лічбаў што да іншых краін у рэйтынгах Беларусь сумарна апынулася крыху ніжэй.

Яшчэ ў адным рэйтынгу з сайту Divorce.com Беларусь таксама на 4-ым месцы сярод краін з найбольшай колькасьцю разводаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG