Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будапэшце прайшла шматтысячная акцыя супраць прэм'ера Орбана


Будапэшт, 6 красавіка 2024
Будапэшт, 6 красавіка 2024

Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Будапэшта на акцыю пратэсту супраць ураду Віктара Орбана, паведамляе агенцтва Reuters.

Пратэстоўцы прайшлі маршам да парлямэнта, некаторыя зь іх крычалі: «Мы не баімся» і «Орбана ў адстаўку!». Многія размахвалі вугорскімі сьцягамі.

Дэманстрацыю ўзначаліў былы сябра кіроўнай партыі Вугоршчыны «Фідэс» Петэр Мадзьяр, які працаваў у розных дзяржаўных установах і банках. Цяпер ён плянуе стварыць сваю палітычную партыю і кінуць выклік партыі «Фідэс» на выбарах у Эўрапарлямэнт і мясцовыя муніцыпалітэты, якія адбудуцца ў чэрвені сёлета.

Пэтэр Мадзьяр на акцыі ў Будапэшце, 6 красавіка 2024
Пэтэр Мадзьяр на акцыі ў Будапэшце, 6 красавіка 2024

У сакавіку Петэр Мадзьяр апублікаваў архіўны запіс, на якім ягоная былая жонка Юдзіт Варга, якая нядаўна сышла ў адстаўку з пасады міністра юстыцыі краіны, абвінавачвае бліжэйшае атачэньне прэм'ера ў карупцыйным скандале. Ён таксама перадаў гэты запіс у праваахоўныя органы.

Паводле Мадзьяра, гэты запіс даказвае, што кіраўнік кабінэта вугорскага прэмʼера Антал Роган падрабляў дакумэнты, зьвязаныя з карупцыйнай справай з удзелам былога дзяржаўнага сакратара ў Міністэрстве юстыцыі Пала Вэльнэра.

Паводле сацыялягічнага апытаньня Median, якое было апублікаванае ў сярэдзіне сакавіка, 68% выбарцаў чулі аб выхадзе Мадзьяра на палітычную арэну, а 13% зь іх заявілі, што, хутчэй за ўсё, падтрымаюць ягоную партыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG