Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам дазволілі вывозіць харчовыя тавары ў Польшчу без абмежаваньняў


Забарона на вываз фізычнымі асобамі зь Беларусі за межы Эўразьійскага эканамічнага саюзу тавараў для асабістага карыстаньня не распаўсюджваецца на Польшчу. Такое рашэньне прыняў 28 сакавіка Берасьцейскі аблвыканкам.

Дакумэнт апублікаваны 6 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ён набыў сілу адразу пасьля афіцыйнага апублікаваньня. Ён будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2024 году.

У сярэдзіне студзеня абмежаваньні на вываз прадуктаў у Польшчу і Літву зьняла Гарадзенская вобласьць, а ў канцы таго ж месяца аналягічнае рашэньне прыняла Віцебская вобласьць — у дачыненьні да Літвы і Латвіі.

Абмежаваньні былі ўведзеныя пастановай ураду «Аб мерах па абароне ўнутранага рынку» 12 красавіка 2022 году. Яны абмяжоўвалі вываз зь Беларусі за межы ЕАЭС пшанічнай мукі (можна было вывозіць ня больш за 2 кг), крупаў (грэчневых, рысавых, аўсяных, манных, пярловых, проса), расьліннага алею, аўсяных шматкоў, проса, макаронаў, цукру, солі (ня больш за 1 кг\літар), мясных, малочных і рыбных кансэрваў (ня больш за 3 слоікі).

Згодна з рашэньнем Аляксандра Лукашэнкі, да канца 2024 году жыхары Літвы, Латвіі і Польшчы могуць наведваць Беларусь у бязьвізавым парадку. У красавіку 2022 году Лукашэнка заяўляў, што жыхары суседніх краін ЭЗ нібыта «стаяць уздоўж мяжы» і «просяць купіць хаця б грэчкі і солі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG