Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі міністар транспарту паведаміў пра кібэратакі Расеі на чыгункі краінаў ЭЗ


Чыгуначны вакзал у Празе
Чыгуначны вакзал у Празе

Расея «распачала тысячы спробаў» умяшаньня ў працу эўрапейскіх чыгунак з мэтай дэстабілізаваць сытуацыю ў ЭЗ, заявіў Financial Times міністар транспарту Чэхіі Марцін Купка.

Па словах чэскага міністра, нацыянальная чыгуначная кампанія пачала значна часьцей фіксаваць спробы кібэратак пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня войскаў РФ ва Ўкраіну.

У прыватнасьці, заявіў Купка, былі зробленыя спробы вывесьці з ладу сыгнальную сыстэму і сеткі České dráhy. У выніку адной з такіх кібэратак, расказаў ён, з ладу на некаторы час была выведзеная сыстэма продажу квіткоў.

Пры гэтым міністар падкрэсьліў, што хоць сытуацыя і складаная, ён вельмі задаволены тым, што чэская чыгунка пасьпяхова супрацьстаіць кібэратакам.

Як адзначае FT, у той час як спробы Расеі дэстабілізаваць эўрапейскую энэргетычную сыстэму шырока вядомыя і задакумэнтаваныя, пра кібэратакі на транспарт шырокай грамадзкасьці вядома менш.

Эўрапейскае агенцтва кібэрбясьпекі, нагадвае выданьне, у сакавіку 2023 году публікавала свой першы даклад пра сытуацыю ў транспартнай сыстэме, у якім гаварылася «пра рост колькасьці кібэратак на чыгункі, у першую чаргу ў сувязі з расейскім уварваньнем». У прыватнасьці, былі зафіксаваныя кібэратакі на чыгуначныя кампаніі ў краінах Балтыі і ў Румыніі, паведамлялі аўтары дакладу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG