Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як мінімум 35 іншаземцаў сталі фігурантамі палітычна матываваных крымінальных справаў у Беларусі


Арыштаваны ў Беларусі грамадзянін Украіны Вячаслаў Бародзій на сьледчым дзеяньні
Арыштаваны ў Беларусі грамадзянін Украіны Вячаслаў Бародзій на сьледчым дзеяньні

Найбольш грамадзян Украіны сярод іншаземцаў у беларускіх турмах.

Сама меней 35 іншаземцаў сталі фігурантамі справаў, зьвязаных з палітыкай у Беларусі, падлічылі праваабаронцы «Вясны».

20 зь іх зьяўляюцца грамадзянамі Ўкраіны, сямёра маюць пашпарты Расеі. Праваабаронцы ўключылі ў гэты пералік і трох палякаў, двух латышоў, двух грамадзян Узбэкістана і аднаго грамадзяніна Казахстана.

«Дакладная колькасьць невядомая, але іх лік ідзе на трэці дзясятак. Іх перасьледуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, камэнтары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ўзмацніўся ціск і перасьлед украінцаў у Беларусі — іх абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасці» і «шпіянажы», — піша «Вясна».

На 5 красавіка праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 1400 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG