Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Там, дзе патрэбны вынік, трэба прайсьці побач з законам і прыняць рашэньне


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Сёньня Аляксандар Лукашэнка зрабіў некалькі кадравых прызначэньняў. Ён прызначыў намесьнікаў старшыняў Берасьцейскага і Менскага аблвыканкамаў, старшыню Баранавіцкага гарвыканкаму, кіраўнікаў канцэрну «Беллеспаперапрам» і «Банку разьвіцьця».

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

«Якія б ні былі ў нас з вамі адносіны (я вас лаяў, здымаў з працы і іншае), вы павінны быць дзяржаўнымі людзьмі. Ні я, ні вы асабіста нічога ня значныя ў параўнаньні з тым, што значыць для нас сувэрэнная і незалежная Беларусь», — сказаў Лукашэнка прызначэнцам.

Ён патлумачыў ім, як трэба працаваць: «Я часта публічна кажу: рабіце што хочаце і як вы лічыце патрэбным. Натуральна, ёсьць законы, правілы, яны ўжо даўно ў нас у крыві. Але там, дзе патрэбны вынік, трэба прайсьці побач, плячо ў плячо з гэтым законам і прыняць рашэньне».

Лукашэнка таксама закрануў тэму санкцыяў: «Нам дастаткова аднаго расейскага рынку. Мы што, гіганцкая эканоміка? Не. Мы запатрабаваныя па ўсіх напрамках. Але, як я кажу, трэба варушыцца. Канкурэнцыя была і будзе». Паводле яго, беларуская прадукцыя ў параўнаньні з кітайскай выйграе па суадносінах цаны і якасьці.

Ён таксама сказаў, што самай цікавай працай у яго жыцьці была праца кіраўніком сельгаспрадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG