Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая кіраўніца «Белсату» падала ў суд на Польскую тэлевізію ў сувязі са сваім звальненьнем


Агнешка Рамашэўская-Гузы
Агнешка Рамашэўская-Гузы

Былая кіраўніца «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы паведаміла ў Фэйсбуку, што падала першы пазоў у суд супраць Польскай грамадзкай тэлевізіі TVP у сувязі са сваім звальненьнем зь «Белсату».

Паводле яе, яшчэ адзін пазоў яна падасьць на наступным тыдні.

«Не павінна быць так, што пасьля 32 гадоў працы чалавека выкідаюць, як сьмецьце. Ці рабілася падобнае раней? Так, рабілася... Не павінна быць так, каб без асаблівых прычын кагосьці пад канец прафэсійнай кар’еры прыбіралі з праекту, які быў для яго больш, чым працай, якому ён прысьвяціў 18 гадоў свайго жыцьця, дзеля гэтага адмовіўшыся практычна ад усяго», — напісала Агнешка Рамашэўская-Гузы ў Facebook.

Таксама яна паведаміла пра адкрыцьцё дабрачыннага збору — сабраныя грошы пойдуць на аплату паслуг адвакатаў у судах.

  • У сакавіку 2024 году Агнешку Рамашэўскую-Гузы пасьля 18 гадоў кіраваньня «Белсатам» звольнілі з пасады дырэктаркі.
  • Польская грамадзкая тэлевізія TVP адказала Свабодзе, што падзякавала ёй за шматгадовае супрацоўніцтва.
  • Новым дырэктарам тэлеканалу стаў Аляксей Дзікавіцкі.
  • Агнешка Рамашэўская-Гузы казала раней, што бюджэт «Белсату» быў 63 млн злотых ад МЗС і яшчэ 11 давала тэлевізія, разам выходзіла амаль 75 млн. Цяпер МЗС Польшчы сьцьвярджае, што дасьць «Белсату» 40 мільёнаў. Інфармацыі пра ўнёсак у канал самой Польскай тэлевізіі Рамашэўская, як яна сама сьцьвярджае, ня мела. Адсюль былая дырэктарка Белсату і зрабіла выснову, што замест 75 мільёнаў злотых у тэлеканала будзе 40 млн, што практычна ўдвая менш, чым летась.
  • Прэс-сакратар МЗС Польшчы Павэл Уроньскі 13 сакавіка абверг інфармацыю пра скарачэньне фінансаваньня «Белсату» ў два разы.
  • Прадстаўнік МЗС Польшчы растлумачыў, што раней «Белсат» фінансаваўся на суму 22 млн злотых у год. У 2022 годзе гэтую суму павялічылі да 63 млн, што тлумачылася аддзяленьнем станцыі ад структур TVP.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG