Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На межах на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз — сотні легкавікоў і фураў


На беларуска-літоўскай мяжы
На беларуска-літоўскай мяжы

Лічбы ў чэргах назваў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

У пункце пропуску «Берасьце» па стане на 22.00 менскага часу — 300 легкавікоў і 38 аўтобусаў. Чарга не зьмяншаецца цягам апошніх гадзінаў, сьведчаць зьвесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Што тычыцца фураў, то 980 чакаюць сваёй чаргі ў «Беняконях», а 850 у «Каменным Логу» на мяжы зь Літвой. На польскай мяжы 300 фураў чакаюць афармленьня ў «Казловічах».

На мяжы з Латвіяй 830 фураў чакаюць выезду зь Беларусі.

Зь легкавікамі, акрамя ўжо згаданага «Берасьця» на польскай мяжы, у напружаным становішчы межы зь Літвой, дзе ў «Беняконях» чакаюць 140 аўтамабіляў, а ў «Каменным Логу» 185. На гэтым фоне досыць невялікая чарга ў «Грыгароўшчыне» — у Латвію накіроўваюцца 50 аўтамабіляў.

Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся праз тое, што ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля таго, як зь беларускай тэрыторыі фіксаваліся шматлікія нелегальныя пераходы мяжы. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай разгляду закрыцьця памежных пунктаў і ўхваленьня такіх рашэньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG