Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцевіч, Лянчэўская, Марзалюк... У Палаце прадстаўнікоў вызначылі 14 кіраўнікоў сталых камісій. Чым гэтыя людзі вядомыя?


Палата прадстаўнікоў, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Палата прадстаўнікоў, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Трэцяга красавіка новы склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняў пастанову аб абраньні старшыняў сталых камісій, паведамляе прэс-служба палаты.

Сталыя камісіі пры Палаце прадстаўнікоў узначалілі дэпутаты:

  • камісію па заканадаўстве — Марына Лянчэўская, дэпутатка, якая ініцыявала ўвядзеньне ў Беларусі пакараньня аж да сьмяротнага за спробы тэрарыстычнага акту, а падчас распрацоўкі новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі актыўна выступала супраць нэўтральнага статусу Беларусі;
  • камісію па нацыянальнай бясьпецы — Генадзь Ляпёшка, які раней быў начальнікам Вайсковай акадэміі,
  • камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі — Мікалай Бузін, палкоўнік, доктар вайсковых навук, раней быў у Генштабе намесьнікам начальніка па навуковай працы,
  • камісію па бюджэце і фінансах — Васіль Панасюк, дэпутат Палаты прадстаўнікоў з 2019 году, раней быў намесьнікам старшыні сталай камісіі па прамысловасьці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце і сувязі,
  • камісію па эканамічнай палітыцы — Віктар Нікалайкін, былы старшыня Віцебскага гарвыканкаму (2009–2019), дэпутат Палаты прадстаўнікоў з 2019 году,
  • камісію па адукацыі, культуры і навуцы — праўладны палітык і гісторык Ігар Марзалюк (займаў гэтую пасаду і ў папярэднім складзе Палаты прадстаўнікоў),
  • камісію па аграрнай палітыцы — Іван Маркевіч, былы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму,
  • камісію па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце — Валянцін Семяняка (займаў гэтую пасаду і ў папярэднім складзе Палаты прадстаўнікоў),
  • камісію па міжнародных справах — дыплямат Сяргей Рачкоў,
  • камісію па экалёгіі і прыродакарыстаньні — Жанна Чарняўская (займала гэтую пасаду і раней),
  • камісію па працы і сацыяльных пытаньнях — Ірына Касьцевіч, былая міністарка працы і сацыяльнай абароны,
  • камісію па ахове здароўя, фізычнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы — Валер Малашка, былы міністар аховы здароўя,
  • камісію па жыльлёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве — Юры Наркевіч, раней быў у камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраваньні,
  • камісію па прамысловасьці, паліўна-энэргетычным комплексе, транспарце і сувязі — Юры Панфілаў, раней ён узначальваў адзін з адміністрацыйных раёнаў Віцебску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG