Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы прысуд актывісту, якога затрымалі ў Расеі за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам


Дзьмітры Махаў у судзе
Дзьмітры Махаў у судзе

Расейскага актывіста Дзьмітрыя Махава 3 красавіка аштрафавалі на 2 тысячы расейскіх рублёў (каля 70 беларускіх рублёў) за «дэманстрацыю экстрэмісцкай сымболікі». Нагодай стала аватарка Махава «УКантакце» зь бел-чырвона-белым сьцягам, паведамляе тэлеграм-канал SOTA.

На судзе бел-чырвона-белы сьцяг ідэнтыфікавалі як сьцяг палка Каліноўскага і зьвязалі яго зь легіёнам «Свабода Расеі».

«11 жніўня публічна ў адкрытым доступе разьмясьціў інфармацыйны матэрыял у выглядзе выявы бел-чырвона-белага сьцяга, які зьяўляецца сымболікай узброенага фармаваньня „Полк імя Кастуся Каліноўскага“, які зьяўляецца адгалінаваньнем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь украінскага вайсковага фармаваньня „Легіён Свабода Расеі“, унесенага ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый», — зачытала матэрыялы справы судзьдзя.

  • Расейскага актывіста — сузаснавальніка творчага аб’яднаньня ÖВВÖ, былога кіраўніка «Гарадзкіх праектаў у Комі» Дзьмітрыя Махава затрымалі 2 красавіка каля падʼезда ягонага дома, калі ён гуляў з сабакам, пасьля чаго затрымалі да суду ў справе аб «экстрэмісцкай сымболіцы».
  • У лютым амбасадар Беларусі ў Маскве Дзьмітры Круты казаў пра ідэю абʼяднаньня расейскіх і беларускіх сьпісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў» і пра тое, што «ў найбліжэйшы час гэта будзе вырашана».
  • Пра ранейшыя выпадкі затрыманьня ў Расеі за нацыянальную беларускую сымболіку нічога невядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG