Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынацыйная рада апублікавала графік сваёй выбарчай кампаніі


Сьпікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў. Архіўнае фота
Сьпікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў. Архіўнае фота

Выбарчая камісія для правядзеньня выбараў у Каардынацыйную раду цяпер у працэсе фармаваньня. Цягам сакавіка пройдзе галасаваньне КР аб складзе выбарчай камісіі.

Да 15 красавіка мае скончыцца фармаваньне сьпісаў выбарчых суб'ектаў і падача дакумэнтаў на рэгістрацыю ў камісію. Заплянаваны дэдлайн у рэгістрацыі кандыдатаў – 22 красавіка.

  • Агітацыя зойме адзін месяц – з 25 красавіка па 25 траўня.
  • Галасаваньне працягнецца тры дні, з 25 па 27 траўня 2024 году.
  • Першыя вынікі абʼявяць не пазьней за 29 траўня.
  • На падачу і разгляд скаргаў закладзены пэрыяд з 29 траўня па 8 чэрвеня.
  • Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня 2024 году.

Першае паседжаньне Каардынацыйнай рады ІІІ склiканьня адбудзецца 15 чэрвеня 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG