Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Мойшэ Кульбака, беларускага габрэйскага пісьменьніка, закатаванага НКВД у 1937-м


Падзеі і даты 20 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

Мойшэ Кульбак
Мойшэ Кульбак

20 сакавіка 1896 году ў Смаргонях нарадзіўся Мойшэ Кульбак, беларускі габрэйскі пісьменьнік міжваеннага часу, старшыня сусьветнага габрэйскага ПЭН-клюбу, «зорка літаратуры ідыш» (габрэйская мова ідыш у 1924 годзе разам зь беларускай, польскай і расейскай стала адной з чатырох дзяржаўных моваў у савецкай Беларусі). Творы Кульбака вылучаліся пошукам новых формаў, выразным уплывам заходнеэўрапейскай літаратуры і філязофіі.

Напрыканцы 1920-х ён вярнуўся зь Вільні ў Менск, ашуканы савецкай прапагандай. У 1937 годзе яго арыштавалі і асудзілі як чальца контрарэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай групоўкі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу. 29 кастрычніка 1937 году Мойшэ Кульбак быў расстраляны разам з сотняй беларускіх навукоўцаў, паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Яму быў 41 год.

Таксама ў гэты дзень

1767 — стварэньне Слуцкай канфэдэрацыі.

1815 — Напалеон, які вярнуўся са ссылкі на востраў Эльбу, са сваім войскам уваходзіць у Парыж. Пачатак «Ста дзён».

1854 — у ЗША заснаваная Рэспубліканская партыя.

1919 — урад БНР выехаў з Горадні ў Бэрлін.

1933 — у Дахаў, у Нямеччыне, пачаў функцыянаваць першы нацысцкі канцэнтрацыйны лягер.

1988 — у Менску адбыўся мітынг у абарону гістарычнага Верхняга гораду, супраць будаўніцтва станцыі мэтро «Няміга» на месцы Менскага замчышча.

1995 — экстрэмісцкая сэкта «Аум Сінрыкё» арганізавала газавую атаку ў такійскім мэтро. У выніку пяці скаардынаваных нападаў загінулі 13 чалавек і пацярпелі каля 6 тысяч.

2019 — Касым-Жамарт Такаеў стаў другім прэзыдэнтам Казахстану.

У гэты дзень нарадзіліся

43 да н. э. — Публій Авідый Назон, рымскі паэт.

1828 — Генрык Ібсэн, нарвэскі драматург.

Генрык Ібсэн
Генрык Ібсэн

1862 — Адам Багдановіч, беларускі этнограф, фальклярыст, гісторык, бацька паэта Максіма Багдановіча.

1952 — Алесь Емяльянаў, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

1977 — Вадзім Дзевятоўскі, беларускі кідальнік молата.

У памяці

1922 — Алесь Бурбіс, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч.

1976 — Уладзімер Дубоўка, беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, вязень Гулагу.

Уладзімер Дубоўка
Уладзімер Дубоўка

2010 — Кастусь Тарасаў, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Кастусь Тарасаў
Кастусь Тарасаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG