Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі — масавыя ператрусы ў мастакоў


Катрын Нянашава
Катрын Нянашава

Перад выбарамі прэзыдэнта расейскія сілавікі ўзмацнілі атаку на творчых асобаў.

У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацерынбургу, Ніжнім Ноўгарадзе і Ўльянаўску праводзяць ператрусы ў мясцовых мастакоў. Яны могуць быць зьвязаныя з справай аб дзяржаўнай здрадзе, якую завялі супраць удзельніка гурту Pussy Riot і былога выдаўца «Медиазоны» Пятра Вярзілава. Пра гэта паведамляюць «Сетевые свободы».

У Санкт-Пецярбургу супрацоўнікі ФСБ прыйшлі да мастачкі Катрын Нянашавай і яе сяброўкі Наташы Чэтверыё. У іхнай кватэры правялі ператрус, пасьля чаго Нянашаву павезьлі на допыт на машыне без нумароў, піша «ОВД-Инфо». Чэтверыё, якую на допыт не забралі, сказала, што Нянашава праходзіць сьведкай у справе аб дзяржаўнай здрадзе.

Таксама ператрусы ідуць ува ўдзельнікаў арт-групы «Ява», ва ўдзельніцы Pussy Riot Рыты Флорэс і мастака Сашы Блота.

У Маскве з кватэры павезлі знаёмую мастака Philippenzo — сувязі зь ёю няма. У Екацерынбургу пасьля ператрусу забралі на допыт мастака Ільлю Мазгі, у Ніжнім Ноўгарадзе — мастака Арцёма Філатава, ва Ўльянаўску — мастака Ільлю Холтава.

Таксама ператрус праходзіць у маці Пятра Вярзілава. Як мінімум частка ператрусаў санкцыянаваная Лефортаўскім судом Масквы.

  • Пётар Вярзілаў, грамадзянін Расеі і Канады, зьехаў з Масквы ў 2020 годзе. У кастрычніку 2023 году Вярзілаў расказаў у інтэрвію Юрыю Дудзю, што як мінімум з 2022 году служыць ува ўкраінскім войску.
  • 11 сакавіка, Маскоўскі гарадзкі суд адправіў на перагляд справу Вярзілава паводле артыкулу аб дэзынфармацыі пра расейскае войска. Яго раней асудзілі на 8,5 года калёніі за допісы аб забойствах у Бучы.
  • Ілжывай інфармацыяй пра войска расейскія суды прызнаюць паведамленьні аб вайне ва Ўкраіне, якія не супадаюць з вэрсіяй Міністэрства абароны Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG