Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя месца і час пахаваньня беларускі Лізаветы, якая памерла ў Варшаве


Мэмарыял у памяць беларускі ў Варшаве
Мэмарыял у памяць беларускі ў Варшаве

Пахаваньне Лізаветы адбудзецца ў чацьвер, 14 сакавіка, у 13:00 на Паўночных могілках (Cmentarz Północny) у залі С, паведаміў «Белсату» Даніла, хлопец Лізаветы.

Даніла ў размове зь «Белсатам» таксама выказаў вялікую падзяку ўсім за шчырую падтрымку.

«Я атрымаў вялізную колькасьць прапаноў дапамогі ад беларусаў, украінцаў, палякаў. Дактары, юрысты, служкі царквы і проста неабыякавыя людзі ўвесь гэты час падтрымлівалі, дапамагалі, былі побач, маліліся. Дзякую за вашыя добрыя сэрцы і падтрымку. Ведаю, што многія з вас жадаюць праводзіць Лізу ў апошні шлях.

Ліза не была ні палітычнай, ні публічнай пэрсонай, і мы не жадаем рабіць з гэтага мерапрыемства мітынг. Гэта пахаваньне, і слова будзе дадзена толькі служкам царквы і блізкім».

1 сакавіка памерла 25-гадовая беларуска Лізавета, якую згвалтавалі і душылі ў цэнтры Варшавы. Дзяўчына памерла ў шпіталі, у якім прабыла амаль тыдзень пасьля нападу. 6 сакавіка ў польскай сталіцы прайшоў марш яе памяці.

Падазраваным аказаўся 23-гадовы грамадзянін Польшчы. Яго арыштавалі на тры месяцы. Па выстаўленых абвінавачаньнях яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG