Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міхася Ткачова


Міхась Ткачоў
Міхась Ткачоў

Падзеі 10 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 сакавіка 1942 году нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч. У канцы 1980-х ён актыўна ўключыўся ў грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі.

Міхась Ткачоў на мітынгу ў 1991. Фота novychas.info
Міхась Ткачоў на мітынгу ў 1991. Фота novychas.info

Таксама ў гэты дзень

1931 — карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку — пяць гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці. Моцна хворы паэт быў адпраўлены ў Расею, дзе неўзабаве памёр.

Уладзімер Жылка
Уладзімер Жылка

1939 — у Менску прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі.

1972 — здарыўся выбух на Менскім радыёзаводзе. Загінулі, паводле розных зьвестак, ад 100 да 140 чалавек, больш за 100 пацярпелі.

У гэты дзень нарадзіліся

1926 Васіль Супрун, заснавальнік і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнавец, археоляг.

1928 Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізіялёгіі і экалёгіі.

1933 Серафім Андраюк, літаратурны крытык.

1940Чак Норыс, амэрыканскі кінаактор і майстар баявых мастацтваў.

У памяці

1861 — памёр Тарас Шаўчэнка, украінскі паэт, мастак і культурны дзеяч.

1938 — расстраляны Іван Навіцкі, рабочы зь вёскі Блевачы Бярэзінскага раёну. Арыштаваны 9 сьнежня 1937 году. Асуджаны як агент польскай выведкі. Расстраляны ў Магілёўскай турме.

1940 — памёр Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

Міхаіл Булгакаў
Міхаіл Булгакаў

2005 — памёр Апанас Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар.

2011 — памёр Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

Янка Сіпакоў
Янка Сіпакоў

2011 — памерла Сьвятлана Навумава, навуковец, спэцыялістка ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG