Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры затрыманьні ў Карэліі забілі актывіста зь Беларусі, — расейскія мэдыя


Мікалай Аляксееў, архіўнае фота
Мікалай Аляксееў, архіўнае фота

Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта зрабілі супрацоўнікі ФСБ.

Расейскія сілавікі забілі ў Карэліі 49-гадовага Мікалая Аляксеева, беларуса, які падтрымаў пратэсты 2020 году. Яго забілі 6 сакавіка ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія. Паводле папярэдніх зьвестак, забілі мужчыну супрацоўнікі ФСБ, пра гэта паведамляюць крыніцы тэлеграм-каналу ASTRA.

Як высьветліла выданьне, паводле афіцыйнай вэрсіі расейскага сьледзтва Аляксееў нібыта аказаў супраціў пры затрыманьні. Затрымаць мужчыну хацелі ў рамках крымінальнай справы аб «рыхтаваньні да тэракту», якую на Аляксеева завялі ў Карэліі ў той жа дзень. Падстава — паводле расейскага сьледзтва Мікалай нібыта зьбіраўся падарваць адміністрацыю ў горадзе Аланец.

Як, калі і пры якіх абставінах мужчына апынуўся ў Расеі, пакуль невядома.

Мікалай Аляксееў — выпускнік Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, факультэт расейскай філялёгіі. Ён не ўспрымаў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, пісаў пра парушэньні правоў чалавека на радзіме. Меў чатырох дзяцей.

Адзін з сыноў Мікалая пацьвердзіў сьмерць бацькі, піша Наша ніва.

24-гадовы Уладзь расказаў, што яго маці — жонка актывіста — зараз паехала ў морг. Тэлефон у яе адабрала ФСБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG