Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для грамадзян Беларусі «дзьверы прычыненыя», а правілы «крыху больш строгія і зьмененыя», — кіраўнік МЗС Літвы


Габрыелюс Ландсбергіс. Архіўнае фота
Габрыелюс Ландсбергіс. Архіўнае фота

Закрыцьцё пунктаў пропуску на мяжы — сыгнал, што для беларусаў «дзьверы прычыненыя, а правілы крыху больш строгія і зьмененыя», заявіў журналістам 1 сакавіка міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

«Проста дыскусія дала вынік, і я думаю, што на гэтым этапе гэтага павінна быць дастаткова, — цытуе кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства партал навін Delfi. — Гэта дастаткова моцны сыгнал, што ў Літву павінны прыяжджаць тыя, хто дакладна ведае, што хоча быць тут, і тыя людзі, якія нам найбольш патрэбныя».

Пры гэтым ён лічыць няправільным яшчэ больш узмацняць абмежаваньні, уведзеныя для грамадзян Беларусі, «беручы пад увагу толькі выключныя выпадкі». Такім чынам Ландсбергіс адрэагаваў на нядаўнія абразьлівыя выказваньні беларуса на адрас Літвы, празь якія аднавілася дыскусія пра неабходнасьць больш суровых санкцый, піша Позірк.

«Унікальныя выпадкі вельмі падаграваюць эмоцыі і выклікаюць вялікія спрэчкі. Гэта зразумела, так бывае, так дзейнічаюць дэмакратычныя грамадзтвы, — падкрэсьліў кіраўнік МЗС. — Аднак уносіць сыстэмнае зьмяненьне праз адзінкавыя выпадкі няправільна. Нам трэба захоўваць стрыманасьць, спакойныя нэрвы і глядзець сыстэмна. Гэта маё пажаданьне тым ведамствам, якія павінны прымаць гэтыя рашэньні».

  • 1 сакавіка Літва закрыла пункты пропуску Лаварышкі (зь беларускага боку — Катлоўка) і Райгорад (Прывалка), у жніўні 2023 году — пункты Шумск (Лоша) і Цьверач (Відзы).
  • На мяжы зь Беларусьсю засталіся два дзейныя памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі), але цяпер там забаронены рух пешаходаў і раварыстаў. Акрамя таго, літоўскі ўрад скараціў на 50% колькасьць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз гэтыя пункты.
  • Літоўскія ўлады заяўляюць, што меры скіраваныя на вырашэньне праблем нацыянальнай бясьпекі, прадухіленьне кантрабанды і парушэньня міжнародных санкцый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG