Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​Інтэрпол заблякаваў доступ да зьвестак беларускага кінарэжысэра, якога хочуць экстрадаваць у Беларусь


Андрэй Гнёт, архіўная выява
Андрэй Гнёт, архіўная выява

Інтэрпол часова заблякаваў у сваёй базе доступ да зьвестак рэжысэра Андрэя Гнёта, паведамляе DW Беларусь. Яго затрымалі ў кастрычніку 2023 году ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясьцілі яго ў міжнародны вышук.

Гэта азначае, што краіны-сябры Інтэрполу (у тым ліку Беларусь) ня будуць мець доступу да дадзеных рэжысэра, зарэгістраваных у базе арганізацыі, пакуль не завершыцца праверка. Яна павінна высьветліць, наколькі пададзеная беларускімі сілавікамі інфармацыя адпавядае правілам і палажэньням Інтэрполу, паведаміў выданьню Вадзім Драздоў, прадстаўнік Андрэя Гнёта ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека і Інтэрполе.

Раней Драздоў падаў запыт, каб выдаліць зьвесткі на Андрэя Гнёта з базы Інтэрполу. Ён лічыць перасьлед Гнёта з боку беларускіх уладаў палітычна матываваным. Цяпер суд у Бялградзе вырашае, ці экстрадаваць рэжысэра ў Беларусь.

  • Андрэй Гнёт — беларускі журналіст, рэжысэр і палітычны актывіст.
  • Андрэя Гнёта арыштавалі ўлады Сэрбіі, калі ён прызямліўся ў аэрапорце Бялграду ў кастрычніку 2023 году, на падставе ордэру Інтэрполу, выдадзенага на запыт Беларусі. З таго часу ён у Бялградзе пад вартай.
  • Гнёт ня ведаў, што на яго выпісаны ордэр, у Сэрбію ён прыехаў на працу. Ён жыў у Тайляндзе, куды ўцёк пасьля ўдзелу ў пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
  • У Беларусі Андрэя Гнёта вінавацяць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Сам Гнёт гэта адмаўляе, лічачы, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі перасьледуе яго за палітычную дзейнасьць.
  • Паводле рашэньня суду ў Сэрбіі, «усе законныя патрабаваньні выкананыя», яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. Канчатковае рашэньне чакаецца ў сакавіку.
  • Інтэрпол — арганізацыя, якая каардынуе міжнародны вышук асоб, якія ўчынілі злачынныя дзеяньні. Інтэрпол ахоплівае 195 краін, і ў кожнай краіне ёсьць свой філіял Інтэрполу (Нацыянальнае цэнтральнае бюро), які падпарадкоўваецца мясцовым праваахоўным органам.
  • Беларуская ініцыятыва BelPol у кастрычніку 2021-га апублікавала вынікі расьсьледаваньня, паводле якога рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае Інтэрпол для рэпрэсій супраць беларусаў, што ўцяклі за мяжу. Вышук паводле крымінальных артыкулаў, якія фармальна не адносяцца да «палітычных», часта выкарыстоўваюцца прадстаўнікамі рэжыму як прыкрыцьцё для палітычнага вышуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG