Расейская праваабарончая ініцыятыва Gulagu.net паведаміла, што мае зьвесткі аб магчымым прымяненьні гвалту ў дачыненьні да апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага ў калёніі перад ягонай сьмерцю.
Праваабаронцы пішуць, што Навальнага, у прыватнасьці, зьвязвалі і катавалі холадам. Гэтую інфармацыю яны перадалі галоўнаму расьсьледніку сьмерці Навальнага Хрысту Грозеву. Gulagu.net заклікае адкласьці пахаваньне Навальнага і правесьці незалежную экспэртызу і дасьледаваньні па-за межамі РФ.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, Аляксей Навальны памёр у калёніі 16 лютага.