Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Армэніі заявіў аб «замарожваньні» удзелу краіны ў АДКБ і спробах Расеі дэстабілізаваць сытуацыю


Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян. Архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян. Архіўнае фота

У той жа час Армэнія працягвае ўдзел у Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС). Сёлета Армэнія ў гэтай арганізацыі пераняла старшынёўства.

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў аб «замарожваньні» ўдзелу краіны ў Арганізацыі дагавору аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

Як паведамілі армянскія СМІ, такім чынам Нікол Пашыньян адказаў на пытаньне журналіста тэлеканалу France 24, ці не зьбіраецца Армэнія выйсьці з арганізацыі, у якой дамінуе Расея.

Нікол Пашыньнян дадаў, што гэты дагавор не выконваўся ў дачыненьні да Армэніі, асабліва ў 2021-2022 гадах, калі яму прапанавалі падпісаць супольную дэклярацыю Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ, у якой адсутнічала палітычная ацэнка агрэсіі Азэрбайджану супраць Армэніі.

«Гэта не магло застацца без нашай увагі. Мы прыпынілі наш удзел. Паглядзім, што будзе далей», — сказаў Нікол Пашыньян.

У той жа час прэм’ер Армэніі на пытаньне аб магчымым закрыцьці расейскай вайсковай базы на армянскай тэрыторыі пакуль «не стаіць на парадку дня».

Нікол Пашыньян таксама паведаміў, што Расея адкрыта заклікала насельніцтва Армэніі ажыцьцявіць дзяржаўны пераварот у Армэніі, і прапаганды Масквы не аслабла.

«Мы асабліва занепакоеныя выкраданьнем расейскімі вайскоўцамі расейскага дэзэртыра Дзьмітрыя Сетракова ў Армэніі», — сказаў ён.

У гэтым кантэксьце армянскі прэм’ер адзначыў, што такія супрацьпраўныя дзеяньні непрымальныя на тэрыторыі Армэніі і калі патрабаваньняў ня выканаюць, то будуць наступствы.


Летась у лістападзе ў Менску адбыўся саміт АДКБ з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Кіргістану, Казахстану, Таджыкістану і Расеі. На гэтых сустрэчах упершыню адсутнічала Армэнія. У той жа час беларускі бок пераконваў, што ўсе рашэньні, ухваленыя на гэтых сустрэчах, будуць мець юрыдычную моц і ў працоўным парадку абмяркуюць зь Ерэванам.

У той жа час Армэнія працягвае ўдзел у Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС). Сёлета Армэнія ў гэтай арганізацыі пераняла старшынёўства.

Крызіс у адносінах паміж Армэніяй і АДКБ

  • Пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху ў верасьні 2023 года Пашынян назваў структуры, у якіх удзельнічае Армэнія, неэфэктыўнымі, маючы на ўвазе Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
  • У студзені 2023 года Армэнія адмовілася праводзіць вучэньні АДКБ на сваёй тэрыторыі, а ў ліпені вырашыла не ўдзельнічаць у вучэньнях выратавальных службаў гэтай арганізацыі ў Беларусі.
  • У траўні 2023 году Нікол Пашынян дапусьціў выхад Армэніі са складу АДКБ. У лістападзе прэмʼер не прыехаў на мінскі саміт АДКБ і папрасіў арганізацыю зьняць дакумэнт аб дапамозе Ерэвану з парадку дня сустрэчы.
  • У верасьні 2023 года Армэнія правяла на сваёй тэрыторыі сумесныя з ЗША вайсковыя вучэньні, задачай якіх была падрыхтоўка да ўдзелу ў міжнародных міратворчых місіях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG