Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фрыдман: Лукашэнка рыхтуе беларусаў да найгоршага


Аляксандар Фрыдман. Каляж
Аляксандар Фрыдман. Каляж

20 лютага Аляксандар Лукашэнка правёў «пашыраную» нараду зь сілавікамі. Падобныя сустрэчы пасьля 2020 году сталі рэгулярнымі, праводзяцца часам па некалькі разоў на месяц і нікога ўжо ня дзівяць. Але гэтым разам Лукашэнка сам надзеў ваенную форму, гаварыў пра сцэнары замахаў на сябе і заявіў, што прадчувае ІІІ сусьветную вайну.

Госьць «Свабоды Premium» — палітычны аглядальнік і гісторык Аляксандар Фрыдман.

Цалкам размову глядзіце ў відэафармаце не Youtube.

«Усе тыя пляны, якія друкуюцца і абмяркоўвацца, для Беларусі — фатальныя. Усе яны зыходзяць з таго, што Беларусь у гэтую вайну будзе ўцягнутая. Або будзе выкарыстаная Расеяй для нападу, або беларускія вайскоўцы пойдуць на вайну з расейскімі калегамі. Лукашэнка ведае, што ён тут нічога не вырашае, бо апошняе слова за Пуціным. Адсюль і дрэнныя прадчуваньні, пра якія ён казаў. Лукашэнка рыхтуецца да найгоршага, прынамсі не выключае. Роспач Лукашэнкі відавочная. Ён ведае, якія наступствы гэтая вайна будзе мець для Беларусі, але найперш для ягонага рэжыму. Ён яе ня можа перадухіліць, але хоча падысьці да яе, калі яна адбудзецца, у найлепшым стане», — кажа Фрыдман.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG