Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэйлі заявіла, што працягне суперніцтва з Трампам. Экс-прэзыдэнт пагражае яе донарам


Нікі Хэйлі
Нікі Хэйлі

Нікі Гэйлі, якая прэтэндуе на вылучэньне ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, у аўторак паабяцала працягнуць сваю прэзыдэнцкую кампанію.

Яна заявіла, што ня мае намеру выбываць з барацьбы пасьля прызначаных на суботу праймэрыз у Паўднёвай Караліне.

Гэты штат для Гэйлі родны. Як адзначае Reuters, чакаецца, што тут яна прайграе экс-прэзыдэнту Дональду Трампу на праймэрыз.

Трамп мае значную перавагу, мяркуючы па апытаньнях грамадзкай думкі. Яго саюзьнікі ўзмацнілі ціск на Гэйлі, імкнучыся прымусіць яе выйсьці з гонкі, пасьля таго як яна зь вялікім адрывам прайграла першыя чатыры конкурсы па вылучэньні кандыдатаў.

Трамп прыгразіў выключыць донараў, якія працягваюць даваць ёй грошы, з руху MAGA («Зробім Амэрыку зноў вялікай»).

Раней Гэйлі заяўляла, што лічыць сябе здольнай перамагчы Трампа ў сваім родным штаце, аднак апытаньні ўвесь час паказвалі, што яна адстае там больш як на 30 працэнтных пунктаў.

Гэйлі, якая займала пасаду губэрнатаркі Паўднёвай Караліны з 2011 па 2017 год, адстае ад Трампа ў нацыянальным маштабе прыкладна на 60 пунктаў, згодна зь сярэднім паказчыкам, апублікаваным сайтам апытаньняў і аналізу FiveThirtyEight.

Багатыя саюзьнікі Гэйлі пачалі зьвяртаць сваю ўвагу на некалькі штатаў і тэрыторый, якія галасуюць на пачатку сакавіка, у некаторых зь якіх пражывае высокая доля добра адукаваных жыхароў прыгарадаў. Гэтая дэмаграфічная група складала асноўную базу падтрымкі Гэйлі на першых праймэрыз.

Кампанія Гэйлі сфармавала ў сямі штатах лідэрскія групы, якія галасуюць 5 сакавіка, а таксама лідэрскую каманду ў Джорджыі, дзе выбарнікі пойдуць на ўчасткі для галасаваньня 12 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG