Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім сьледчым ізалятары памёр украінец, якога вінавацілі ў шпіянажы


Будынак Паўднёвага акруговага ваеннага суду ў Растове-на-Доне, архіўнае фота
Будынак Паўднёвага акруговага ваеннага суду ў Растове-на-Доне, архіўнае фота

У Расеі памёр 71-гадовы грамадзянін Украіны Віктар Дземчанка, абвінавачаны ў шпіянажы, удзеле ў «тэрарыстычнай супольнасьці» і незаконным захоўваньні зброі. Пра гэта паведамляе расейскае праваабарончае таварыства «Мемориал».

Паводле зьвестак праваабаронцаў, Дземчанка памёр у сьледчым ізалятары ў Растоўскай вобласьці.

Агенцтву ТАСС у Паўднёвым акруговым ваенным судзе ў Растове-на-Доне пацьвердзілі сьмерць арыштаванага. Паводле крыніцы ТАСС, Дземчанка памёр 31 сьнежня ад наступстваў інсульту.

«Мемориал» зьвяртае ўвагу на тое, што пра справу Дземчанкі вядома вельмі мала. Ён нарадзіўся ў 1952 годзе ў горадзе Мосьпіна, які ў 2014 годзе перайшоў пад кантроль сэпаратыстаў так званай «ДНР». Ці ёсьць у яго блізкія сваякі і на якой тэрыторыі — невядома.

У месцах зьняволеньня ў Расеі знаходзіцца шмат грамадзян Украіны, якіх сілком вывезьлі на тэрыторыю Расеі. Праваабаронцы зазначаюць, што ў многіх выпадках месцазнаходжаньне зьняволеных адсачыць немагчыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG