Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Казахстану забаранілі расейскай тэлевядоўцы Кандэлакі ўезд у краіну за яе допіс пра «выцісканьне расейскай мовы»


Ціна Кандэлакі
Ціна Кандэлакі

Міністэрства замежных спраў Казахстану забараніла ўезд у краіну расейскай тэлевядоўцы Ціне Кандэлакі за яе допіс пра «выцісканьне расейскай мовы на дзяржаўным узроўні».

Паводле афіцыйнага прадстаўніка МЗС Казахстану Айбека Смадыярава, «дзяржава ніколі такога не даруе». «Яна не прыедзе ў Казахстан, а калі і прыедзе, то не заедзе», — падкрэсьліў ён.

Падставай для забароны стаў допіс Кандэлакі ў Тэлеграме, у якім тэлевядоўца раскрытыкавала рашэньне ўладаў Казахстану перайменаваць некалькі чыгуначных станцый.

«Мінтранс рэспублікі захацеў перайменаваць некалькі чыгуначных станцый і замяніць расейскія назвы на казаскія. Напрыклад, прапануюць замяніць станцыю „Уральск“ на „Орал“, „Узень“ на „Жаңаозэн“ і г.д. Як паказвае вопыт Прыбалтыкі, гэта вельмі небясьпечная тэндэнцыя. Тут таксама ўсё пачыналася з малога, а потым ператварылася ў сапраўдны сьнежны камяк: закрывалі расейскія школы, прыбіралі савецкія помнікі, забаранялі расейскую мову і, нарэшце, выгналі пэнсіянэраў на мароз», — напісала Кандэлакі.

Допіс Кандэлакі выклікаў вострую рэакцыю ў казахстанскім сэгмэнце сацсетак. У прыватнасьці, у сваіх допісах жыхары краіны пісалі, што Казахстан — незалежная дзяржава і казахстанцы самі вырашаюць, як называць свае чыгуначныя станцыі, а таксама казалі пра тое, што краіна вяртае сваю родную мову, страчаную за гады савецкай улады.

У траўні 2022 году МЗС Казахстану запусьціў працэс наданьня статусу persona non grata расейскаму тэлевядоўцу і мужу галоўнай рэдактаркі RT Маргарыты Сіманьян Тыграну Кеасаяну — за «словы, сказаныя ў адрас Казахстану і казахаў». Праз год Кеасаяна ўнесьлі ў сьпіс асобаў, «непажаданых» для ўезду ў Казахстан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG