Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень нараджэньня Ўладзімера Мулявіна і Веранікі Чаркасавай


Уладзімер Мулявін
Уладзімер Мулявін

Падзеі 12 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацярынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР. У 1968 годзе Мулявін заснаваў пры Белдзяржфілярмоніі вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны», які праз два гады быў перайменаваны ў «Песьняры».

Таксама ў гэты дзень

1581 — Пінск атрымаў Магдэбурскае права і герб.

1591 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Менску герб — на блакітным полі жаночая постаць паміж двума анёламі і херувімамі.

Герб Менску на Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце
Герб Менску на Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце

1895 — у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, якую прынята лічыць найбуйнейшай у Беларусі зь ліку муніцыпальных. Электрастанцыя стаяла на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырку. У 2011 годзе электрастанцыю зьнішчылі, каб будаваць гатэль «Кемпінскі».

1989 — апошні перапіс у СССР. У Беларусі 10 200 200 чалавек.

2007 — была ўведзена ў эксплюатацыю Салігорская ГЭС.

2010 — на Гаіці здарыўся магутны землятрус, больш як 200 тысяч чалавек загінулі.

У гэты дзень нарадзіліся

1628Шарль Пэро, францускі казачнік.

1876Джэк Лондан, амэрыканскі пісьменьнік.

Джэк Лондан
Джэк Лондан

1888 Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзяяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1894 Казімер Смулька, сьвятар; у 1920–1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўладамі.

1901Антаніна Абрэмбская-Яблонская, мовазнаўца, заснавальніца польскай беларусістыкі.

1903 Ігар Курчатаў, акадэмік, «бацька» савецкай атамнай бомбы.

1906Язэп Малецкі, беларускі грамадзкі дзеяч, мэмуарыст, рэдактар і выдавец.

Кніга ўспамінаў Язэпа Малецкага. Таронта, 1976 год.
Кніга ўспамінаў Язэпа Малецкага. Таронта, 1976 год.

1913Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

Кніга Вячаслава Шыдлоўскага
Кніга Вячаслава Шыдлоўскага

1929 Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца.

Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан. Іслач, верасень 1995
Юры Хадыка, Зора Кіпель, Васіль Быкаў, Вітаўт Кіпель, Дзьмітры Бугаёў, Адам Мальдзіс, Уладзімер Конан. Іслач, верасень 1995

1935Раіса Красоўская, беларуская балерына, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Беларусі.

1959Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004 году).

У памяці

1976Агата Крысьці, ангельская пісьменьніца, якую называюць «каралевай дэтэктыву».

Агата Крысьці
Агата Крысьці

2000 Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.

Яўген Глебаў
Яўген Глебаў

2002Яўген Кулік, беларускі мастак, аўтар эталёна герба «Пагоня», які быў дзяржаўным у 1991–1995 гадах.

Яўген Кулік, карціна Леаніда Шчамялёва
Яўген Кулік, карціна Леаніда Шчамялёва

2004Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.

2010Ванда Скуратовіч, грамадзкая і рэлігійная дзяячка, праведніца народаў сьвету.

2021 Філарэт, мітрапаліт Менскі й Слуцкі, патрыяршы экзарх Беларусі.

Мітрапаліт Філарэт
Мітрапаліт Філарэт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG