Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка трэці раз за тыдзень гаварыў пра будучыя прэзыдэнцкія выбары


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

2024 год «будзе вельмі няпростым», заявіў Аляксандар Лукашэнка 7 студзеня падчас наведваньня храма Сьвятога прарока Іаана Прадцечы ў аграгарадку Шаршуны Менскага раёна, піша pozirk.online.

«На нас будуць трэніравацца. І нам трэба выдужаць. Будуць трэніравацца да будучых прэзыдэнцкіх выбараў. І нам трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на моладзь, якая ня бачыла складаных часоў і ў савецкі пэрыяд, і пасьля распаду Савецкага Саюза», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Мінулы 2023 год, паводле яго слоў, таксама, «як і ўсе гады цяперашняй пяцігодкі, пачынаючы з 2020-га», быў «няпростым».

«Нам трэба зрабіць усё, каб мы годна пражылі гэты год і, падышоўшы да галоўнай падзеі (выбараў. — „Позірк“.), дастойна паказалі сябе», — падкрэсьліў ён.

Лукашэнка трэці раз цягам тыдня зьвяртаецца да тэмы будучых прэзыдэнцкіх выбараў.

«Будзем гаварыць усё сумленна і шчыра, каб нас да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў праз год не папракалі, што мы там недзе юлілі-круцілі, няпраўду гаварылі і наогул улада нашая ні да чаго не прыдатная, як цяпер ужо пачынаюць гэта раскручваць», — заявіў ён 4 студзеня падчас кадравых прызначэньняў.

Аб тым, што да электаральнай кампаніі ў Беларусі «рыхтуюцца і на Усходзе, і на Захадзе», ён сказаў 5 студзеня падчас нарады аб асноўных напрамках работы па ўдасканаленьні якасьці.

У 2025 годзе заплянаваны сёмыя ў гісторыі краіны прэзыдэнцкія выбары. З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG