Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Затрыманьне музыкаў Nizkiz — чарговы ганебны акт помсты з боку рэжыму», — Ціханоўская


Гурт Nizkiz
Гурт Nizkiz

«Беларускі рэжым працягвае нястомна наступаць на нашу культуру», — такім чынам лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на затрыманьне музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзьмітрыя Халяўкіна.

«Удзельнікі папулярнага гурту Nizkiz былі жорстка затрыманыя сілавікамі ў сваіх кватэрах. Іх песьні часта гучалі падчас пратэстаў 2020 году. Гэта чарговы ганебны акт помсты з боку рэжыму», — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Пра затрыманьне вакаліста гурта Ільіна, бас-гітарыста Кульшы і ўдарніка Халяўкіна раніцай 6 студзеня паведаміў рэгіянальны тэлеканал «Беларусь 4 Магілёў». Няма інфармацыі пра чацьвёртага ўдзельніка калектыву — гітарыста Леаніда Несьцярука.

Дзяржмедыя заявіла, што «музыкі пасьля падзей 2020 года пакінулі Беларусь і вось вырашылі вярнуцца», хаця, згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, яны жылі ў краіне, пэрыядычна выяжджаючы на гастролі. Што канкрэтна ставіцца ў віну затрыманым, невядома.

Індзі-рок-гурт Nizkiz заснаваны ў 2008 годзе ў Магілёве. Да гэтага часу выпусьціў пяць студыйных альбомаў. Уладальнік шэрагу музычных узнагарод, сярод іншага калектыў адзначаны прэміяй «Радыё АНТ» за 2012 год у намінацыі «Дэбют года».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG