Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 6 студзеня: у Берасьці лекара асудзілі за распаўсюд зьвестак міліцыянтаў

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычны перасьлед беларусаў працягваецца.

У Горадні сілавікі затрымалі за камэнтары супрацоўніка дзяржаўнай кампаніі, якая займаецца экспэртызай

У Горадні сілавікі затрымалі супрацоўніка дзяржаўнай кампаніі «ДыЭкас». Відэа зь ім апублікавана ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў, заўважыла «Медиазона».

Па якім артыкуле затрымалі мужчыну, невядома. На міліцэйскім роліку затрыманы кажа, што нібыта пакідаў «нэгатыўныя камэнтары» пра Аляксандра Лукашэнку і міліцыянтаў. На відэа сілавікоў дэмаструюцца непадпісаныя паведамленьні.

Дзяржаўнае прадпрыемства «ДыЭкАс» займаецца экспэртызай і рамонтам катлоў, трубаправодаў і будаўнічых кранаў.

У Берасьці лекара асудзілі за распаўсюд зьвестак міліцыянтаў

Суд Маскоўскага раёна Берасьця 5 студзеня завяршыў разгляд крымінальнай справы 30-гадовага Алега Зыкуна. Яго абвінавацілі паводле ч.3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Судовы працэс вяла судзьдзя Марына Скалковіч, дзяржаўны абвінаваўца — Ягор Кронда, паведамляе праваабаронцы цэнтар «Вясна».

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, лекар-уроляг абласнога клінічнага шпіталя «наўмысна і незаконна распаўсюджваў пэрсанальныя дадзеныя супрацоўнікаў МУС», якія шукаў, як мяркуе сьледзтва, з тэлеграм-канала «Nexta». Потым ён «распаўсюджваў» іх у лякальнай сетцы на працы, што было выяўлена ўлетку 2023 году.

Праваабаронцам пакуль невядомы прысуд, які вынесьлі Алегу, аднак паводле прад’яўленага абвінавачаньня, яму можа пагражаць да 5 гадоў абмежаваньня волі, альбо да 5 гадоў пазбаўленьня волі са штрафам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG