Лінкі ўнівэрсальнага доступу

49 гадзін у чарзе, 1200 машын за суткі. Як беларусы едуць зь Літвы на сьвяты дадому


Літоўска-беларуская мяжа
Літоўска-беларуская мяжа

Беларусы, якія працуюць і жывуць у Літве, на сьвяты адправіліся дадому, але на мяжы затрымаліся практычна на двое сутак, паведамляюць журналісты тэлеканала LNK.

Адзін мужчына на мяжы сказаў журналістам, што стаіць ужо 49 гадзін. Ён такіх чэргаў яшчэ ня бачыў. Большасьць, як перадаюць літоўскія журналісты, не хавала, што едуць у Беларусь на сьвяты.

Чэргі цягачоў на мяжы напрыканцы года нікога не зьдзіўляюць, але такіх чэргаў легкавых машын не бачылі і пагранічнікі.

«90%, а часам і 95% тых, хто стаіць у чарзе — гэта беларусы, якія едуць дадому. Калі іх так шмат, натуральна, што КПП не спраўляюцца з патокам», — сказаў LNK прэс-сакратар Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс.

Пагранічнікі запэўніваюць, што працуюць у паскораным тэмпе, прапускаюць больш аўто, чым звычайна.

«Калі ў звычайны дзень за суткі праяжджае 850 машын, то цяпер — 1200. Натуральна, што нават павышэнне прапускной здольнасьці не дапамагае змагацца з чэргамі. Гэта значыць, што паток вельмі вялікі», — сказаў Мішуціс.

Многія беларусы прыяжджаюць у Літву па пакупкі, вяртаюць ПДВ. Усе гэтыя дакумэнты на мяжы правярае мытня, дадае LNK. Аднак паводле прадстаўніцы Мытнага дэпартамэнта Ірміны Фраловай-Мілашэне, у чэргах стаяць у асноўным беларусы, якія жывуць і працуюць у Літве ці ў іншых краінах Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG